Пажарныя, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да бізнесу ў Беларусі спрашчаюцца на 90%. Пра гэта 26 лістапада ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў кіраўнік Апарата Савета Міністраў, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын, каментуючы дэкрэт №7 ад 23 лістапада 2017 года "Аб развіцці прадпрымальніцтва", паведамляе БЕЛТА.

Пажарныя, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да бізнесу ў Беларусі спрашчаюцца на 90%. Пра гэта 26 лістапада ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў кіраўнік Апарата Савета Міністраў, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын, каментуючы дэкрэт №7 ад 23 лістапада 2017 года "Аб развіцці прадпрымальніцтва", паведамляе БЕЛТА.

Дэкрэтам максімальна сістэматызаваны і скарочаны шэраг патрабаванняў да бізнесу. Колькасць тых, што датычацца пажарнай бяспекі, скарацілася з больш чым 500 да крыху больш за 50. Санітарных раней было каля 1,1 тыс., цяпер застаецца прыкладна 100. "Сёння практычна на 90% спрашчаецца гэтая сфера", - сказаў Аляксандр Турчын.

Старшыня Савета адзначыў, што нормы дэкрэта спрашчаюць умовы вядзення бізнесу, адначасова павышаючы адказнасць яго ўладальнікаў за дзейнасць прадпрыемства, арганізацыі. "Гэта значыць, тыя сферы, з якіх сыходзіць дзяржава ў рэгуляванні, - гэта ўжо зона адказнасці, перш за ўсё кіраўніка", - дадаў ён.

Як паведамлялася, дэкрэт, які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 лістапада. Дакумент прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у працу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю працу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы. Для дасягнення гэтых мэт уводзіцца паведамленчы парадак ажыццяўлення найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці: бытавыя, турыстычныя, сацыяльныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і багажу, вытворчасці прадукцыі, будматэрыялаў і іншыя. Максімальна скасоўваюцца адміністрацыйныя бар'еры, звязаныя з наяўнасцю складаных і працяглых працэдур, атрыманнем вялікай колькасці даведак, узгадненняў і іншай дазвольнай дакументацыі.