23 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Пажарныя выратавалі з палаючай кватэры ў Віцебску дзевяцікласніка, яго айчыма і эвакуіравалі восем жыльцоў шматпавярховіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.
Каля 18 гадзін 22 лістапада ў МНС паступіў званок ад суседзяў аб пажары ў кватэры. Ратавальнікі, якія прыбылі, выявілі ў кватэры на сёмым паверсе васьміпавярховага дома адкрытае гарэнне. Работнікі МНС выратавалі сына гаспадыні жылля – вучня 9-га класа, і яе грамадзянскага мужа 1974 года нараджэння. У ванным пакоі знаходзіўся труп гаспадыні 1979 года нараджэння. Для бяспекі жыльцоў дома з васьмага паверха прыйшлося эвакуіраваць 8 жыльцоў.
Па папярэдніх даных, загінулая задыхнулася ў дыме. Хлопчык атрымаў апёкі 35% цела, сужыцель – 75%. Выратаваныя брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі дастаўлены ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу. Цяпер яны знаходзяцца ў рэанімацыі. Са слоў суседзяў, мужчына злоўжываў спіртным. Напярэдадні здарэння суседка бачыла яго з каністрай у руках, а крыху пазней пачула крыкі жанчыны аб дапамозе.
Прычына пажару высвятляецца. Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці праводзіцца праверка.-0-
БЕЛТА
Пажарныя выратавалі з падпаленай кватэры ў Віцебску двух чалавек і эвакуявалі восем
23.11.20120 праглядаў