З пачатку бягучага года ў вобласці склалася неспрыяльная аператыўная абстаноўка з пажарамі на аўтатранспарце і перасоўнай тэхніцы. Так, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рост склаў 46,4% і склаў 19 пажараў.
З пачатку бягучага года ў вобласці склалася неспрыяльная аператыўная абстаноўка з пажарамі на аўтатранспарце і перасоўнай тэхніцы. Так, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рост склаў 46,4% і склаў 19 пажараў.
У 18 выпадках прычынай узгаранняў транспартных сродкаў — стаў аварыйны рэжым працы электраабсталявання. Але гэта не значыць, што можна скідаць з рахункаў і іншыя прычыны. Так, вельмі ўважліва трэба ставіцца да ўстаноўкі газабалоннага абсталявання, як і сістэмы падагрэву, яго трэба ўсталёўваць толькі ў спецыялізаваных сэрвісных цэнтрах. Таксама пры эксплуатацыі такога абсталявання трэба выконваць усе патрабаванні бяспекі, пазначаныя заводам-вытворцам. Яшчэ адной з найбольш распаўсюджаных прычын узгаранняў з'яўляецца няякасная ўстаноўка дадатковага электрычнага і ацяпляльнага абсталявання (сістэмы перадпускавога падагрэву рухавікоў, такія як Webasto, Gidronik, аўтазапускі, сігналізацыі, салонныя цеплавентылятары, падагрэвы сядзенняў, рулявых колаў і інш.) аўтамабіляў. Усталёўваць такія сістэмы неабходна ў спецыялізаваных сэрвісных цэнтрах, якія маюць кваліфікаваных спецыялістаў.
Акрамя таго, каб пазбегнуць пажару ў аўтамабілі:
- своечасова праходзьце ТО;
- ніколі не запраўляйцеся пры уключаным рухавіку, не перавозіце бензін у пластмасавых каністрах (пластмаса назапашвае статычнае напружанне, што можа стаць прычынай узгарання бензіну) і не карыстайцеся адкрытым агнём у непасрэднай блізкасці з лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі;
- калі ў вашым аўтамабілі часта перагараюць лямпачкі або засцерагальнікі, не чакайце, а неадкладна адганіце машыну ў сэрвіс на агляд электрыка, магчыма, гэта наступствы кароткага замыкання, з-за якога можа пачацца пажар;
- сачыце за паліўнымі шлангамі вашага аўтамабіля - любы провад пад капотам павінен быць старанна ізаляваны.
- сачыце за спраўнасцю газавага абсталявання, калі яно ўстаноўлена ў вашым аўтамабілі - у выпадку з'яўлення паху газу неадкладна звяртайцеся да спецыяліста;
- не падзараджайце акумулятары непасрэдна на транспартных
сродках;
- не пагравайце рухавікі адкрытым агнём(вогнішчы, паходні, паяльныя лямпы), і не карыстайцеся адкрытымі крыніцамі агню для асвятлення.
Калі ўсё ж адбылося загаранне аўтамабіля:
- спыніце аўтамабіль і выключыце рухавік і высадзіце з машыны пасажыраў, забраўшы дакументы і рэчы;
- пастаўце машыну на тормаз;
- паведаміце аб тым, што здарылася, па тэлефонах 101 або 112;
- чакаючы ратавальнікаў, паспрабуйце ліквідаваць загаранне самастойна. Пры наяўнасці вогнетушыцеля, прыадчыніце капот і ўстаўце ў прастору, якая ўтварылася, раструб вогнетушыцеля і паспрабуйце максімальна збіць полымя. Затым адкрыйце капот і абясточце аўтамабіль, зняўшы клеммы з акумулятара. Пры гэтым памятайце, што метал ужо мог нагрэцца.
- пасля таго, як аўтамабіль будзе абясточаны, вы можаце ўжыць для тушэння загарання падручныя сродкі – пясок, ваду, снег або накінуць шчыльную тканіну.
- калі агонь ахапіў заднюю частку машыны, дзе знаходзіцца бенза