За мінулы перыяд 2025 года на тэрыторыіі Віцебскай вобласці адбылося 119 пажараў, на якіх загінула 10 чалавек.
Напружанай застаецца абстаноўка з пажарамі аўтатранспарту і перасоўнай тэхнікі – у 2024 годзе на тэрыторыі вобласці было зафіксавана 100 пажараў аўтатранспарту, а за два месяцы бягучага года ўжо гарэлі 13 аўтамабіляў.
У большасці сваёй, прычынай узгаранняў транспартных сродкаў з'яўляецца аварыйны рэжым працы электраабсталявання. Але гэта не значыць, што можна скідаць з рахункаў і іншыя прычыны. Так, вельмі ўважліва трэба ставіцца да ўстаноўкі газабалоннага абсталявання, як і сістэмы падагравання. Таксама пры эксплуатацыі такога абсталявання трэба выконваць усе патрабаванні бяспекі, пазначаныя заводам-вытворцам. Яшчэ адной з найбольш распаўсюджаных прычын узгаранняў з'яўляецца няякасная ўстаноўка дадатковага электрычнага і ацяпляльнага абсталявання (сістэмы перадпускавога падагравання рухавікоў, такія як Webasto, Gidronik, аўтазапускі, сігналізацыі, салонныя цеплавентылятары, падагравальнікі сядзенняў, рулявых колаў і інш.) аўтамабіляў. Усталёўваць вышэйпазначаныя сістэмы неабходна ў спецыялізаваных сэрвісных цэнтрах, якія маюць кваліфікаваных спецыялістаў.
Каб пазбегнуць пажару ў аўтамабілі:
- своечасова праходзьце ТА;
- ніколі не запраўляйцеся пры ўключаным рухавіку, не перавозіце бензін у пластмасавых каністрах (пластмаса назапашвае статычнае напружанне, што можа стаць прычынай узгарання бензіну) і не карыстайцеся адкрытым агнём у непасрэднай блізкасці з лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі;
- калі ў вашым аўтамабілі часта перагараюць лямпачкі або засцерагальнікі, не чакайце, а неадкладна адганіце машыну ў сэрвіс на агляд электрыка, магчыма, гэта наступствы кароткага замыкання, з-за якога можа пачацца пажар;
- сачыце за паліўнымі шлангамі вашага аўтамабіля - любы провад пад капотам павінен быць старанна ізаляваны.
- сачыце за спраўнасцю газавага абсталявання, калі яно ўстаноўлена ў вашым аўтамабілі - у выпадку з'яўлення паху газу неадкладна звяртайцеся да спецыяліста;
- не падзараджайце акумулятары непасрэдна на транспартных сродках;
- не падагравайце рухавікі адкрытым агнём (вогнішчы, факелы, паяльныя лямпы), і не карыстайцеся адкрытымі крыніцамі агню для асвятлення.
Калі ўсё ж адбылося загаранне аўтамабіля:
- спыніце аўтамабіль і выключыце рухавік і высадзіце з машыны пасажыраў, забраўшы дакументы і рэчы;
- пастаўце машыну на тормаз;
- паведаміце аб тым, што здарылася, па тэлефонах 101 або 112;
- чакаючы ратавальнікаў, паспрабуйце ліквідаваць узгаранне самастойна. Пры наяўнасці вогнетушыцеля, прыадчыніце капот і ўстаўце ў прастору, якая ўтварылася, раструб вогнетушыцеля і паспрабуйце максімальна збіць полымя. Затым адчыніце капот і абясточце аўтамабіль, зняўшы клеммы з акумулятара. Пры гэтым памятайце, што метал ужо мог нагрэцца.
- пасля таго, як аўтамабіль будзе абясточаны, вы можаце ўжыць для тушэння ўзгарання падручныя сродкі – пясок, ваду, снег або накінуць шчыльную тканіну.
- калі агонь ахапіў заднюю частку машыны, дзе знаходзіцца бензабак, гэта хутка і як мага далей адыдзіце ад машыны.
Захоўвайце правілы бяспекі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.