14 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пажылая жыхарка Полацка атрымала парэзаныя траўмы твару пры выбуху ацяпляльнага катла ва ўласным доме, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
У момант выбуху жанчына, 1945 года нараджэння, знаходзілася на вуліцы каля дома і траўмавалася ад аконнага шкла, выбітага выбуховай хваляй. Пацярпелая дастаўлена ў цэнтральную гарадскую бальніцу.
У выніку выбуху знішчаны кацёл у невялікім памяшканні кацельні, выбіты дзве дзверы і акно. Сама двухпавярховая жылая будыніна не пашкоджана і прыдатная для далейшага пражывання. Папярэдні ўрон ацэньваецца ў Br3 млн. Прычына выбуху высвятляецца.-0-
БЕЛТА
Пажылая палачанка атрымала траўмы пры выбуху ацяпляльнага катла
14.11.20110 праглядаў