23 чэрвеня, Брэст /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пётр Пракаповіч не вернецца ў Нацыянальны банк, але будзе задзейнічаны ў інтарэсах дзяржавы пасля праходжання медыцынскай рэабілітацыі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння журналістам, адказваючы на іх пытанні адносна нядаўняга прызначэння выканаўцам абавязкаў старшыні праўлення Нацбанка Юрыя Алымава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пётр Пракаповіч у Нацыянальны банк больш не вернецца, я хачу, каб ён жыў, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта чалавек, найбольш адданы сваёй краіне, сумленны і годны".
Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў: "І ён памыляўся, і ўрад, і я павінен гэта бачыць".
"Гэта адданы нашай Айчыне чалавек. Але цяжка нават было б уявiць, што, перанёсшы аперацыю на адкрытым сэрцы, ён літаральна на наступны дзень выйшаў бы на працу, - працягнуў Аляксандр Лукашэнка. - Таму мы з ім дамовіліся: ён будзе задзейнічаны ў краіне на поўную моц пасля праходжання медыцынскай рэабілітацыі".-0-
БЕЛТА
П.Пракаповіч больш не вернецца ў Нацбанк, але будзе задзейнічаны ў інтарэсах дзяржавы
23.6.20110 праглядаў