1 лютага, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч лічыць цяперашнія магчымасці ідэальнымі для развіцця эканомікі. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, на якім абмяркоўваецца Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Такіх спрыяльных сітуацый, як сёння, ніколі не было для развіцця нашай эканомікі, - лічыць Пётр Пракаповіч. - У свеце сёння дастаткова фінансавых рэсурсаў, і мы можам скарыстацца імі". Акрамя таго, зняты ўсе пытанні па закупцы абсталявання - дзейнічаюць замежныя крэдытныя лініі на гэтыя мэты, пераважна на льготных умовах. "Пытанне толькі ў тым, каб праект быў эфектыўным, - сказаў ён. - Любое прадпрыемства, любая галіна можа стаць канкурэнтаздольнай за 2-3 гады, калі да гэтага ставіцца з поўнай адказнасцю".
Кіраўнік Нацбанка асаблівы акцэнт зрабіў на неабходнасці дасягнуць у 2015 годзе станоўчага сальда знешняга гандлю. Ён лічыць гэта ключавым момантам: "Калі дадзены паказчык не будзе дасягнуты, то пад пагрозай могуць апынуцца ўсе астатнія планы".
На думку Пятра Пракаповіча, неабходна ўстанавіць дакладнае патрабаванне: каб прырост экспарту не менш чым на 10% апярэджваў прырост імпарту. "Калі гэта не будзе забяспечана, трэба прымаць жорсткія меры да прадпрыемства, да галіны", - заявіў ён.
Ён праінфармаваў, што ў лютым плануецца прыняць стратэгію развіцця банкаўскай сістэмы на пяцігоддзе. У яе будуць закладзены ўсе пазіцыі, якія вырашаюць у поўным аб'ёме патрэбы рэальнага сектара эканомікі ў крэдытах і іншых банкаўскіх паслугах. Будуць прадугледжаны меры, накіраваныя на паскоранае развіццё банкаўскай сістэмы, каб яна магла аказаць максімальную падтрымку эканоміцы краіны. -0-
БЕЛТА
П.Пракаповіч лічыць цяперашнія магчымасці ідэальнымі для развіцця эканомікі Беларусі
1.2.20110 праглядаў