У лістападзе спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, педагогі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Лепеля, а таксама бацькі, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, прынялі ўдзел у праграме навучання пад назвай «Карэкцыйная педагогіка ў працы з людзьмі з інваліднасцю з цяжкімі і множнымі парушэннямі фізічнага і (або) псіхічнага здароўя».

Анлайн-сустрэчы праходзілі на базе цэнтра сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў Лепельскага раёна. Усяго адбылося 4 лекцыі працягласцю 2 гадзіны кожная. Лекцыі правяла Марыя Швед, старшы выкладчык кафедры карэкцыйнай работы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Акрамя таго, галоўны лектар навучання з'яўляецца практыкуючым псіхолагам і алігафрэнапедагогам.

Мерапрыемства правялі ў рамках праекта «Нарастанне патэнцыялу ў працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі праз мерапрыемствы па павышэнні кваліфікацыі і пашырэнні майстэрняў у г.Лепелі, Беларусь».

Асаблівыя адукацыйныя патрэбы асоб з цяжкімі і множнымі парушэннямі развіцця, мэта і задачы карэкцыйна-педагагічнай работы з асобамі з ТМНР, варыянты ўзаемадзеяння з хворымі – гэтыя і іншыя тэмы закранулі ўдзельнікі семінара-навучання ў дні лекцый.