Слойкі і праснакі “новага пакалення” хутка прапануе лепяльчанам кулінарны камбінат. Цяпер у распрацоўцы знаходзяцца карысныя і ўзбагачаныя вітамінамі хлебабулачныя вырабы – слойка са шпінатам, сырны праснак, фінскі збожжавы, праснак “Уплетайка”.
Слойкі і праснакі “новага пакалення” хутка прапануе лепяльчанам кулінарны камбінат. Цяпер у распрацоўцы знаходзяцца карысныя і ўзбагачаныя вітамінамі хлебабулачныя вырабы – слойка са шпінатам, сырны праснак, фінскі збожжавы, праснак “Уплетайка”. У іх аснове - драблёнае збожжа, аўсяныя шматкі, кунжут. Гэтая прадукцыя будзе карыснай не толькі тым, хто клапоціцца пра сваё здароўе, але і тым, хто пільна сочыць за фігурай.
Рыхтуе камбінат і аналяг “Венскім пірагам” – кекс ёгуртны і пірог ёгуртны з ягадамі. У знакамітым рэцэпце пірага зробяць папраўку на беларускія традыцыі. Менавіта верхні слой будзе з мясцовых ягад. Раней падобныя тарты ўжо рыхтавалі, але ў іх аснове былі закансерваваныя фрукты з цёплых краін.