Сярод асноўных прычын няшчасных выпадкаў на вадзе – грубае парушэнне правілаў бяспекі. Даволі часта купанне на непрыстасаваных і неабарудваных для гэтых мэт вадаёмах заканчваецца трагічна.

Сярод асноўных прычын няшчасных выпадкаў на вадзе – грубае парушэнне правілаў бяспекі. Даволі часта купанне на непрыстасаваных і неабарудваных для гэтых мэт вадаёмах заканчваецца трагічна. Нямала выпадкаў, калі некаторыя людзі, браваруючы сваім майстэрствам, уплываюць далёка ад берага, ныраюць і скачуць у ваду ў незнаёмых месцах. У выніку такіх дзеянняў можна не толькі загінуць, але і апынуцца на ўсё жыццё прыкаваным да інваліднай каляскі з-за атрыманых траўм пры ўдарах.

На жаль, даволі часта ў перыяд працяглых школьных канікул дзеці бываюць пакінуты самі сабе і пры наступленні цёплых дзён імкнуцца да вады. У гэты час дарослым трэба быць асабліва ўважлівымі, бо да бяды шмат часу не трэба, і не важна, якога ўзросту дзіця – дашкольнік ці падлетак, купацца і гуляць каля вадаёмаў яны павінны толькі пад кантролем дарослых. На жаль, пасля таго, як адбылася трагедыя, ужо ні выправіць, ні вярнуць нічога нельга, таму лепш своечасова прыняць усе меры бяспекі, арганізаваць разумны вольны час сваіх дзяцей і самае галоўнае – ні ў якім разе не пакідаць іх без нагляду нават на хвіліну.

Меры бяспекі пры купанні

- устрымайцеся ад купання ў невядомых і не прызначаных для гэтай мэты вадаёмах, калі няма паблізу абсталяванага пляжу, трэба выбраць бяспечнае месца для купання з цвёрдым пясчаным, не засмечаным дном, паступовым ухілам.

- пазбягайце купання ў адзіночку;

- нельга ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення, бо спіртное блакуе сасудзіста-звужальны і сасудзіста-пашыральны цэнтр галаўнога мозгу.

- ніколі не скачыце ў ваду ў месцах, не абсталяваных спецыяльна: можна ўдарыцца галавой аб дно, камень ці іншы прадмет, лёгка страціць прытомнасць, нанесці сабе траўму і загінуць.

- не дазваляецца ныраць з мастоў, прычалаў, прыстаняў, падплываць да блізка праходзячых лодак, катэраў і судоў.

- забараняецца плаваць на надувных матрацах, аўтамабільных камерах (асабліва, калі не ўмееце плаваць). Ветрам або цячэннем іх можа аднесці вельмі далёка ад берага, а хваляй – захлынуць, з іх можа выйсці паветра, і яны страцяць плавучасць;

- не дапускайце грубых свавольстваў у вадзе:

- падныраць пад тых, хто купаецца, хапаць іх за ногі, «тапіць», падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе і г.п.;

- не заплывайце за абмежавальныя знакі, бо яны абмяжоўваюць акваторыю з правераным дном, вызначанай глыбінёй, там гарантавана адсутнасць віроў і г.д. Не трэба адплываць далёка ад берага ці пераплываць вадаём на спрэчку.

- не пакідайце дзяцей ля вады без нагляду.