Усё больш грамадзян накіроўваюцца ў лясы для збору грыбоў і ягад, і разам з гэтым дадаецца клопатаў у работнікаў МНС, міліцыі і лясной аховы.
Усё больш грамадзян накіроўваюцца ў лясы для збору грыбоў і ягад, і разам з гэтым дадаецца клопатаў у работнікаў МНС, міліцыі і лясной аховы. Мінулыя выхадныя не сталі выключэннем: 2 кастрычніка ў цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб тым, што каля в. Пераходцы Домжарыцкага с/с згубілася пенсіянерка, жыхарка г. Мінска, якая адправілася ў лес для збору грыбоў. На наступны дзень пошукавай групай згублены чалавек знойдзены. 10 жніўня паступіла паведамленне аб тым, што каля в. Двор Суша Баброўскага с/с згубіўся пенсіянер, які адправіўся ў лес для збору грыбоў. У гэты ж дзень грамадзянін выяўлены работнікамі МНС.
Паважаныя грамадзяне! МНС у чарговы раз нагадвае:
- будзьце асцярожныя і ўважлівыя ў межах любых, нават добра знаёмых Вам лясных масіваў;
- адпраўляючыся ў лес, пастаўце ў вядомасць сваякоў, знаёмых ці суседзяў;
- не адпускайце ў лес пажылых сваякоў і дзяцей адных;
- па магчымасці, не адпраўляйцеся ў лес у адзіночку;
- у абавязковым парадку вазьміце з сабой зараджаны мабільны тэлефон, нож, запалкі, свісток, компас, пітную ваду, ежу на адны суткі і неабходныя медыкаменты;
- для таго, каб вы былі заўважныя ў лесе, апранайце адзенне яркіх колераў і са святлоадбівальнымі элементамі;
- калі прапаў нехта з вашых знаёмых ці сваякоў, не варта займацца самастойнымі пошукамі – трэба як мага хутчэй паведаміць пра гэта ў службу МНС ці міліцыю.