Перасякайце праезную частку выключна па пазначаных пешаходных пераходах.
Нават пры зялёным сігнале святлафора, да пачатку руху пераканайцеся, што ўсе транспартныя сродкі спыніліся.Пераходзячы дарогу па «зебры», спыніцеся ля краю праезнай часткі, паглядзіце па баках і пераканайцеся, што кіроўцы вас заўважылі і прапускаюць.
Не рызыкуйце сваім жыццём і не спрабуйце паспець перабегчы па пешаходным пераходзе перад транспартам, які набліжаецца.
Калі з вамі рухаюцца дзеці, не пакідайце іх без увагі, вазьміце за руку.
У цёмны час сутак старайцеся насіць адзенне, якое мае святлоадбівальныя элементы, таксама апранайце дзяцей.
Памятайце, нават нязначнае парушэнне можа прывесці да бяды!