Апошнімі гадамі ніводнае навагодняе мерапрыемства не абыходзіцца без выкарыстання піратэхнічных вырабаў. Бэнгальскія агні, хлапушкі, салюты, феерверкі, петарды, ракеты, безумоўна, дапаўняюць святочную атмасферу. Аднак свята можа ператварыцца ў трагедыю ў выпадку выкарыстання кантрафактнай прадукцыі або няўмелага абыходжання з піратэхнікай.

Неабходна ведаць, што піратэхнічныя вырабы пажара- і выбуханебяспечныя, іх выкарыстанне ўяўляе пагрозу для здароўя і бяспекі грамадзян, парушае іх спакой.

Выкарыстанне піратэхнікі дзецьмі недапушчальна. Продаж гэтых вырабаў асобам, што не дасягнулі 15 гадоў, у Рэспубліцы Беларусь строга забаронены.

 Рэкамендацыі па набыцці піратэхнічных вырабаў

Набываючы піратэхнічны выраб, пакупнік мае права запатрабаваць ад прадаўца прад'яўленне сертыфіката адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў».

Не варта купляць петарды, ракеты, салюты з рук! Несертыфікаваная прадукцыя ўяўляе вялікую небяспеку.

Набываючы піратэхніку, абавязкова неабходна праверыць наяўнасць інструкцыі па ўжыванні, якая павінна быць на рускай або беларускай мове.

Рэкамендацыі па бяспечным выкарыстанні піратэхнічных вырабаў

Як паказвае вопыт, прычынай трагедыі могуць стаць не столькі самі феерверкі, колькі недарэчнае і няўмелае іх выкарыстанне.