Для дзяцей канікулы – гэта цудоўны час, якога так чакае кожнае дзіця. Для дарослых жа гэта час хваляванняў і вялікай адказнасці. Бо самае галоўнае – не дапусціць, каб з дзіцем нешта здарылася. Таму Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях прапануе яшчэ раз успомніць пра небяспекі, якія могуць падсцерагаць дзяцей, і разам паспрабаваць пазбегнуць непрыемнасцей.

Для дзяцей канікулы – гэта цудоўны час, якога так чакае кожнае дзіця. Для дарослых жа гэта час хваляванняў і вялікай адказнасці. Бо самае галоўнае – не дапусціць, каб з дзіцем нешта здарылася. Таму Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях прапануе яшчэ раз успомніць пра небяспекі, якія могуць падсцерагаць дзяцей, і разам паспрабаваць пазбегнуць непрыемнасцей.

Першая небяспека – гэта агонь. Для службы МНС аднымі з самых трывожных застаюцца пажары, у выніку якіх гінуць дзеці. Асноўнай прычынай узнікнення пажараў з гібеллю дзяцей, як паказвае практыка, становіцца бестурботнасць бацькоў, якія пакінулі іх без нагляду, і дзіцячыя свавольствы з агнём. Дарослыя людзі часам нават не задумваюцца, што пакідаючы дзяцей нават на няпросты час, яны рызыкуюць іх жыццямі. Вядома, ніхто з бацькоў не жадае зла свайму дзіцяці, але ў большасці сваёй трагедыі з удзелам дзяцей – гэта звычайная бестурботнасць дарослых. Так, у 2022 годзе на пажарах загінула 627 чалавек, у тым ліку агонь забраў жыцці 14 дзяцей. Для таго, каб абараніць жыцці Вашых дзяцей, трэба не забываць пра тое, што адказнасць за дзіцячыя свавольствы або неасцярожнасць нясуць, у першую чаргу, дарослыя. Галоўнае, што трэба растлумачыць дзецям – запалкі і запальніцы служаць для гаспадарчых спраў, але ніяк не для гульні. Нават маленькая іскра можа прывесці да вялікай бяды ў любым месцы, дома і на вуліцы. Зверніце ўвагу на тлумачэнне небяспекі эксперыментаў з лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі: раскажыце дзецям пра тое, што нельга правяраць наяўнасць бензіну ў каністры з дапамогай запалак і ладзіць "цырковыя шоў", падпальваючы аэразолі і спрэі. Навучыце сваіх дзяцей навыкам правільных паводзін у выпадку ўзнікнення пажару. Знайдзіце некалькі хвілін для таго, каб вывучыць з дзіцем тэлефоны экстранных службаў, раскажыце ім пра правілы паводзін у выпадку выяўлення паху дыму або пажару. Растлумачце яму, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу. Ні ў якім разе нельга хавацца. І, самае галоўнае, ні ў якім разе не пакідайце

малалетніх дзяцей адных без нагляду! Таксама, бацькам неабходна памятаць, што за неналежнае ўтрыманне дзяцей прадугледжана крымінальная адказнасць у адпаведнасці са арт. 159 КК РБ «Пакіданне ў небяспецы».

Вечны вораг агню – вада. Але і яна можа несці небяспеку. Зіма практычна саступіла месца вясне, надвор'е стаіць абсалютна нестабільнае. Але лёд на рацэ ўсё яшчэ здаецца моцным. Паважаныя бацькі, растлумачвайце дзецям, што не варта хадзіць да вадаёмаў без дазволу дарослых. Нельга падыходзіць да вадаёмаў з таючымі льдамі, а таксама забараняецца катацца на лядзінах.

Вельмі часта дзятва любіць знаходзіць даволі цікавыя месцы для гульняў. Нярэдкія выпадкі, калі дзеці гуляюць у кар'ерах. Ратавальнікі нагадваюць, што кар'еры – гэта не месца для гульняў. Нельга выкопваць у пяску траншэі і лазы, так як ён можа абваліцца. Нельга знаходзіцца на няўстойлівым і сыпучым грунце, падыходзіць да краю кар'ера. Забараняецца падыходзіць да працуючай кар'ернай тэхнікі. Растлумачце і раскажыце гэтыя не складаныя правілы сваім дзецям.

Катэгарычна не рэкамендуецца гуляць паблізу чыгункі або праезнай часткі, а таксама хадзіць на пустыры, закінутыя будынкі і звалкі.

Займаючыся гаспадарчымі справамі, не забывайце, што дзіця не павінна быць пакінута само сабе – вы павінны ведаць, дзе яно і з кім гуляе. Калі гаворка ідзе пра маленькіх дзяцей, тут парада адна – не пакідайце іх без нагляду нават на некалькі хвілін.

Паважаныя бацькі! Канікулы – выдатны час для адпачынку, пазітыўных эмоцый, яркіх уражанняў. Але гэта і самы траўманебяспечны перыяд для дзяцей. Таму зрабіце ўсё, каб уберагчы свайго дзіця ад непрыемнасцяў. Паспрабуйце максімальна забяспечыць ваш адпачынак, будзьце побач са сваімі дзецьмі і беражыце іх!