Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што лоў рака даўгапалага (вузкапалага) грамадзянамі ў асабістых мэтах рэгламентуецца Правіламі здабычы, нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 №699 (са змяненнямі і дапаўненнямі).

Лоў рака забараняецца:
у Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня, а таксама яйцаносных самак і самак з лічынкамі на працягу ўсяго года;
з даўжынёй цела менш за 10,5 сантыметра (ад вострага канца раструма да канца тэльсона);
з выкарыстаннем больш за тры ракалоўкі на чалавека (грамадзянамі ў асабістых мэтах);
з пакіданнем ракалоўкі без візуальнага кантролю, а таксама з выкарыстаннем іх у цёмны час сутак (грамадзянамі ў асабістых мэтах);
з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў і (або) плавальных сродкаў, а таксама лоў рукамі ў цёмны час сутак;
з выкарыстаннем аквалангаў і іншых прылад здабычы дзікіх жывёл, за выключэннем ракалоўкі (грамадзянамі ў асабістых мэтах).
Ракалоўка – прылада здабычы ракаў, якая ўяўляе сабой сеткавы квадрат (круг) з дыяганаллю (дыяметрам) не больш за 100 сантыметраў з замацаванай у цэнтры прынадай (пад'ёмнік адкрытага тыпу) або паст