Нядаўна на змену бенгальскім агням і хлопушкам з рознакаляровым канфеці прыйшлі больш эфектныя, маляўнічыя і відовішчныя петарды, феерверкі. Аднак, выкарыстоўваючы піратэхнічныя вырабы, каб упрыгожыць сваё свята, многія нават не падазраваюць, якой небяспецы яны могуць падвергнуць сваё жыццё.

Штогод па прычыне неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі адбываюцца пажары, атрымліваюць траўмы вачэй і рук, шматлікія апёкі рознай ступені цяжкасці, як дарослыя, так і дзеці. Найбольш крыўдна апынуцца на бальнічным ложку ў навагоднюю ноч, калі ўсе адпачываюць і весяляцца. Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, неабходна ведаць:
· пры куплі піратэхнічных вырабаў: звярніце ўвагу на тэрміны прыдатнасці, інструкцыя па ўжыванні павінна быць на рускай/беларускай мове, патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці піратэхнічнага вырабу;
· набывайце піратэхнічныя вырабы толькі ў завадской ўпакоўцы;
· захоўвайце піратэхнічныя вырабы далей ад награвальных прыбораў у недаступным для дзяцей месцы;
· нельга пераносіць піратэхнічныя вырабы ў кішэнях, пад адзеннем, захоўваць без ўпакоўкі, кідаць;
· нельга выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы, якія маюць відавочныя дэфекты: сапсаваныя, падмочаныя, з расколінамі і іншымі пашкоджаннямі корпуса або запальніка, а таксама разбіраць, перарабляць гатовыя піратэхнічныя вырабы;
· нельга нахіляцца над піратэхнічнымі вырабамі падчас іх выкарыстання, паўторна запускаць у выпадку адмовы або згарання запальніка;
· перад выкарыстаннем піратэхнічнага вырабу АТАБАВЯЗКОВА АЗНАЁМЦЕСЯ З ІНСТРУКЦЫЯЙ!
У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 або 112!