У дні, калі тэмпература паветра набліжаецца да высокіх значэнняў, многія адчуваюць сябе без сіл, марачы аб прахалодзе і цяньку.
У дні, калі тэмпература паветра набліжаецца да высокіх значэнняў, многія адчуваюць сябе без сіл, марачы аб прахалодзе і цяньку.
Гарачае надвор'е не толькі выклікае дыскамфорт, але і ўяўляе небяспеку для здароўя. Яно можа стаць прычынай абвастрэння хранічных захворванняў, прывесці да перагрэву арганізма і рэзкага пагаршэння здароўя, абязводжвання, а таксама павышае рызыку сонечнага і цеплавога ўдару. Працяглае знаходжанне пад гарачым летнім сонцам можа справакаваць абвастрэнне ішэмічнай хваробы сэрца, артэрыяльнай гіпертэнзіі.
Каб пазбегнуць негатыўных наступстваў гарачага надвор'я, выконвайце 10 простых правіл:
Правіла № 1
Паспрабуйце скараціць час знаходжання пад прамымі сонечнымі прамянямі. Не забывайце пра галаўны ўбор. Можна скарыстацца парасонам.
Калі вам трэба працаваць на прысядзібным участку, то выконваць яе варта не пазней 11 раніцы, прычым час ад часу рабіць невялікія перапынкі. Разам з тым, калі ў вас з'явілася пачуццё цяжкасці ў вобласці сэрца, перад вачыма закружыліся «мушкі» – працу трэба неадкладна спыніць. Тым, у каго на целе вялікая колькасць радзімак, час знаходжання на сонцы варта скараціць.
Правіла № 2
Тэмпературу на кандыцыянеры пажадана ўсталёўваць не менш за +23…25 °С. Калі памяшканне не абсталявана кандыцыянерам, то паветра можна астудзіць наступным спосабам: перад вентылятарам паставіць ёмістасць з вадой, якая, выпарыўшыся пад патокам паветра, на 2–3 градусы знізіць тэмпературу ў памяшканні.
Правіла № 3
У гарачыя дні трэба піць шмат вадкасці. На вуліцу не забудзьцеся ўзяць
з сабой бутэльку з вадой. Для таго каб не дапусціць абязводжвання арганізма, варта выпіваць ад 1,5 да 3 літраў у дзень.
Чым жа лепш паталіць смагу? Ледзяная вада ў такіх выпадках не самы лепшы выбар: яна доўга затрымліваецца ў страўніку і мінеральныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў ёй, не могуць насыціць клеткі арганізма. Акрамя гэтага занадта халодныя напоі правакуюць павышанае потааддзяленне. Таму выбар за астуджанай вадой. Калі вы аддаеце перавагу сокам, то іх лепш ужываць, папярэдне разбавіўшы.
Добра таляць смагу кефір і пітной ёгурт, гарачы зялёны чай (без цукру), а таксама морс, кампот з сухофруктаў. Карысна і смачна.
Што піць не варта, дык гэта алкаголь, у тым ліку халоднае піва, а таксама газаваныя напоі. Яны не ўталяюць смагу.
Правіла № 4
Адзенне ў гарачыя дні выбірайце з натуральных і лёгкіх тканін, пажадана светлага колеру. Разам з тым, калі тэмпература паветра паднімаецца вышэй за +28 °С без асаблівай на тое неабходнасці, на вуліцу лепш не выходзіць. Асабліва, калі сонца самае агрэсіўнае – з 11 да 17 гадзін.
Правіла № 5
У самы пік спёкі не варта здзекавацца з сябе фізічнай нагрузкай.
Падчас спёкі сасуды, якія знаходзяцца ў скуры, пашыраюцца, пульс і дыханне ўзмацняюцца. Нярэдка зніжаецца артэрыяльны ціск.
Але асноўным механізмам тэрмарэгуляцыі арганізма з'яўляецца потааддзяленне, якое значна павялічваецца пры перагрэве. Напрыклад, пры тэмпературы паветра да +30 °С і вышэй потааддзяленне павялічваецца ў 4–5 разоў. У гарачы дзень вільгацестрата пры сярэдняй фізічнай нагрузцы на паветры складае ад 2 да 6 л. А гэта ўжо пагражае абязводжваннем.
Правіла № 6
Перад выхадам на сонца абавязкова выкарыстоўвайце сонцаахоўны крэм. Памятайце, што яго трэба перыядычна абнаўляць і выбіраць з тым узроўнем SPF, які адпавядае Вашаму фотатыпу скуры.
Правіла № 7
Тым, хто пакутуе артэрыяльнай гіпертэнзіяй, вельмі важна ў спёку кантраляваць свой узровень артэрыяльнага ціску. Добра, калі чалавек можа сам адчуць змяненне ціску. Але лепш мець пры сабе танометр. Справа ў тым, што ў дадзенай сітуацыі самая вялікая небяспека – зменлівасць.
Правіла № 8
Не варта купляць ежу ў вулічных прадаўцоў. Высокія тэмпературы спрыяюць развіццю і размнажэнню розных бактэрый.
Правіла № 9
У гарачае надвор'е ежа павінна быць лёгкай: гародніна, садавіна, адварная або тушаная рыба, курыца, халодныя супы і акрашка, халодны боршч або свекла. Менш ешце тлустых, смажаных, вэнджаных і салодкіх страў, гарачых супаў. На дэсерт можна выбраць ягады.
Правіла № 10
У летнія гарачыя дні людзей вабяць вадаёмы. Але і тут ёсць свае нюансы. Акрамя агульнапрынятых правілаў паводзінаў на вадзе, не варта забываць, што купацца лепш раніцай ці ўвечары. Прычым тэмпература вады павінна быць не ніжэй за +17…19 °С (у больш халоднай знаходзіцца небяспечна).
Калі вы адпачываеце на моры, то пасля
купання, апаласніцеся прэснай вадой ці добра абтрыцеся ручніком. Салёныя
кроплі ствараюць эфект лінзы, а значыць, павышаюць рызыку атрымаць апёк.
Першая дапамога пры цеплавым і сонечным
ударах
Хворага неабходна перанесці ў прахалоднае месца, у цень, расшпіліць
адзенне і ўкласці, некалькі прыпадняўшы галаву.
Стварэнне спакою, ахалоджванне галавы і вобласці сэрца. Аднак, варта памятаць,
што нельга ахалоджваць хутка і рэзка.
Хворага неабходна напаіць халоднымі напоямі, для ўзбуджэння дыхання
добра даць панюхаць нашатырны спірт.
Пры парушэнні дыхання неабходна пачаць неадкладна штучнае дыханне.
Транспарціроўку хворага ў стацыянар лепш ажыццяўляць у становішчы лежачы.