Навальнічны перыяд на тэрыторыі Беларусі кожны год праходзіць у розны час, аднак у цэлым ён пачынаецца з другой паловы красавіка і заканчваецца на пачатку кастрычніка. Штогод маланкі наносяць шкоду гаспадаркам і жылым пабудовам. Яны могуць выклікаць пажар, выбух, разбурэнне, а часам траўмаванне і гібель людзей.

Маланка небяспечная тады, калі ўслед за ўспышкай ідзе гук грому. У гэтым выпадку неабходна прыняць наступныя меры бяспекі.

Знаходзячыся ў кватэры ці ў доме ў сельскай мясцовасці: зачыніце вокны, дзверы, коміны і вентыляцыйныя адтуліны, не распальвайце печ, паколькі высокатэмпературныя газы, якія выходзяць з печнай трубы, маюць нізкі супраціў, не размаўляйце па тэлефоне.

Падчас удараў маланкі не падыходзьце блізка да электраправодкі, маланкаадвода, водаадводаў з дахаў, антэны, не стайце побач з вокнамі, выключыце тэлевізар, камп'ютар і іншыя электрабытавыя прыборы, якія знаходзяцца ў доме.

Калі навальніца заспела Вас у лесе, то ўкрыйцеся на нізкарослым участку лесу. Не хавайцеся паблізу высокіх дрэў, асабліва пад саснамі, дубамі, тополямі.

Калі Вы знаходзіліся на пляжы, выйсці з вады, адысці ад берага і спусціцца з узвышанага месца ў нізіну.

Знаходзячыся ў полі, пры адсутнасці ўкрыцця не ложцеся на зямлю, падстаўляючы электрычнаму току ўсё сваё цела, а сядзьце на карточкі ў лагчыне, яры ці іншым натуральным паглыбленні, абхапіўшы ногі рукамі.

Калі навальніца заспела Вас у аўтамабілі, не пакідайце яго, пры гэтым зачыніце вокны і апусціце антэну радыёпрымача. А калі вы заспечаны навальніцай на веласіпедзе ці матацыкле, спыніце рух і перачакайце навальніцу на адлегласці прыкладна 30 м ад вашага транспарту.