Кожны чалавек цешыцца абуджэнню прыроды, вясновым спевам птушак, ласкавым сонейкам. «Усё лета да цяпла жыве» – кажа прыказка. Аднак, вясна не заўсёды ў радасць. Перыяд паводкі патрабуе ад нас парадку, асцярожнасці і выканання правілаў бяспекі паводзін на лёдзе і вадзе.
Лёд на вадаёмах падчас вясновай паводкі становіцца друзлым, «з'ядаецца» зверху сонцам, талай вадой, а знізу падмываецца цячэннем. Вельмі небяспечна па ім хадзіць, у любы момант ён можа рассыпацца пад нагамі і замкнуцца над галавой, хоць знешне ён выглядае моцным. Такі лёд не здольны вытрымаць вагу чалавека. Хутчэй за ўсё працэс распаду лёду адбываецца ля берагоў, вясновы лёд, пакрыты снегам, хутка ператвараецца ў друзлую масу, такі лёд вельмі небяспечны. Толькі ў 2025 годзе са студзеня па сакавік месяц падчас падлёднай рыбалкі на тэрыторыі Віцебскай вобласці патанула - 5 грамадзян.
У чарговы раз хацелася б давесці да грамадзян, што ў перыяд вясновай паводкі і ледаходу забараняецца: выходзіць на вадаёмы; перапраўляцца праз раку ў перыяд ледаходу; надзвычай небяспечна падыходзіць блізка да ракі ў месцах затору лёду; стаяць на абрывістым беразе, які падвяргаецца разліву і абвалу; набліжацца да ледзяных затораў; адштурхоўваць крыгі ад берагоў; хадзіць па крыгах і катацца на іх.
Найбольшую небяспеку ў перыяд раставання лёду ўяўляе для дзяцей. Застаючыся без нагляду сваіх бацькоў, дзеці выходзяць на лёд і імкнуцца яго праламаць нагамі, пакатацца на крыгах. Такая бестурботнасць часам можа скончыцца трагічна.
У чарговы раз хочацца нагадаць бацькам аб узгадненні кантролю за сваімі дзецьмі падчас інтэнсіўнага раставання лёду і не пакіданні іх без нагляду ля вадаёмаў.
Калі Вы сталі сведкам здарэння, не будзьце абыякавым, неадкладна выклічце на дапамогу ратавальнікаў па тэлефоне 101, 112 паведаміўшы аб тым, што здарылася. Не бойцеся аказаць дапамогу, калі рабіць усё правільна, то чалавека можна выратаваць. Падпаўзіце да пацярпелага поўзкам, шырока расставіўшы ногі і рукі, затым пры дапамозе падручных сродкаў (доўгай палкі, дошкі, вяроўкі, шаліка і г.п.) працягніце іх таму, хто праваліўся, і дапамажыце яму выбрацца вонкі. Затым сапраўды так поўзіце назад. Ні ў якім выпадку не ўставайце на лёд, ён можа праламацца зноў і Вы рызыкуеце апынуцца ў вадзе.
Беражыце сябе і сваіх дзяцей!
Начальнік Лепельскай
ратавальнай станцыі Міхно І.А.