24 лютага, Мінск /Юлія Ваніна - БЕЛТА/. Правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ Беларусі ў 2012 годзе змяняцца не будуць. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, які прымае ўдзел у выніковай калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.
Па словах Аляксандра Жука, у гэтым годзе захаваецца асобны конкурс для гарадскіх і сельскіх абітурыентаў, льготы пры паступленні і г.д.
Першы намеснік міністра паведаміў, што, прааналізаваўшы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2011 года, Міністэрства адукацыі працуе над тым, каб устанавіць узровень мінімальнага станоўчага бала на ЦТ 2012 года па ўсіх прадметах для паступлення ў ВНУ.
Дадзеная норма будзе распрацавана Міністэрствам адукацыі да пачатку ўступнай кампаніі 2012 года.-0-
БЕЛТА
Правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ Беларусі ў 2012 годзе змяняцца не будуць - А.Жук
24.2.20120 праглядаў