Пастановай Урада Беларусі ад 31 ліпеня 2015 г. № 654 унесены змяненні і дапаўненні ў «Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў» (далей – Правілы).

Пастановай Урада Беларусі ад 31 ліпеня 2015 г. № 654 унесены змяненні і дапаўненні ў «Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў» (далей – Правілы).

Правілы дапоўнены тэрмінам «вытворчая траўма» — пашкоджанне здароўя ў выніку няшчаснага выпадку на вытворчасці.

Удакладнены нормы, якія прадугледжваюць алгарытм дзеянняў арганізацый аховы здароўя, якім сталі вядомы звесткі аб пацыентах (пацярпелых), што атрымалі вытворчую траўму, а таксама нормы, якія вызначаюць парадак паводзін арганізацыі, на тэрыторыі якой знаходзіўся пацярпелы, і страхавальніка пры атрыманні паведамлення аб няшчасным выпадку, які падпадае пад дзеянне Правілаў.

Расследаванне няшчаснага выпадку на вытворчасці (акрамя групавога, са смяротным зыходам або які прывёў да цяжкіх вытворчых траўм) праводзіцца ўпаўнаважанай службовай асобай арганізацыі з удзелам упаўнаважанага прадстаўніка прафсаюза (іншага прадстаўнічага органа работнікаў), спецыяліста па ахове працы арганізацыі або іншага спецыяліста, на якога ўскладзены адпаведныя абавязкі па ахове працы, або кіраўніка юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка), акрэдытаванага на аказанне паслуг у галіне аховы працы, а таксама страхавальніка, пацярпелага і (або) асобы, якая прадстаўляе яго інтарэсы на падставе даверанасці, або аднаго з блізкіх сваякоў загінулага (па іх патрабаванні). Расследаванне ўказаных няшчасных выпадкаў страхавальнікі – фізічныя асобы праводзяць асабіста.

Пры атрыманні паведамлення аб няшчасным выпадку, які падпадае пад дзеянне Правілаў, арганізацыя паведамляе аб няшчасным выпадку страхавальніку на працягу аднаго працоўнага дня пасля атрымання заключэння аб цяжкасці вытворчай траўмы пацярпелага з накіраваннем копіі заключэння аб цяжкасці вытворчай траўмы.