Набліжаюцца калядныя і навагоднія святы. Зараз штучную зялёную прыгажуню можна купіць у краме, аднак многія па-ранейшаму аддаюць перавагу сапраўднай, натуральнай.

Набліжаюцца калядныя і навагоднія святы. Зараз штучную зялёную прыгажуню можна купіць у краме, аднак многія па-ранейшаму аддаюць перавагу сапраўднай, натуральнай. У грамадзян узнікае пытанне: дзе ўзяць елку ці сасну, каб упрыгожыць свой дом. Многія не задумваючыся, спяшаюцца у бліжэйшы лес і сякуць тое, што ім спадабалася.

Не варта забываць, што навагодняя ёлка — гэта не проста упрыгожванне, а натуральны прыродны рэсурс, парадак нарыхтоўкі якога строга рэгламентаваны законам. Парушэнне гэтага парадку цягне не толькі штрафныя санкцыі, але і канфіскацыю нарыхтаванай прадукцыі, і абавязак пакрыцця прычыненай шкоды. Усё гэта можа азмрочыць ваша святочнае настрой, калі вам захачацца пабыць у ролі парушальніка.

Лепельская міжраённая інспекцыя нагадвае: Для нарыхтоўшчыкаў устаноўлены пэўны парадак высечкі навагодніх елак на тэрыторыі ляснога фонду. Згодна з Правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення лесакарыстання:

Нарыхтоўка навагодніх дрэў хвойных парод, у тым ліку навагодніх елак, ажыццяўляецца:

- на спецыяльна створаных плантацыях навагодніх дрэў хвойных парод, у тым ліку навагодніх елак;

- пры правядзенні высечак догляду ў лясах з ліку дрэў, якія высякаюцца ў адпаведнасці з лесаводчымі патрабаваннямі;

- у парадку расчысткі трас, прасек, палос адвода, ліній электраперадач, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных санітарных высечак, калі на дадзеных лесасеках падрост не падлягае захаванню.

Каб пазбегнуць незаконных высечак лесу і прадухіліць парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства Лепельскай міжраённай інспекцыяй будуць праводзіцца рэйдавыя мерапрыемствы, узмацняецца патруляванне лясных масіваў і тэрыторый горада з мэтай выяўлення і прыцягнення да адказнасці грамадзян, якія незаконна сякуць навагоднія дрэвы і ажыццяўляюць незаконны гандль імі. Сумесна з РАУС, ДАІ, будуць арганізоўвацца пасты на дарогах, дзе будуць спыняць аўтамабілі і правяраць наяўнасць незаконна нарыхтаваных навагодніх дрэў.

Набыць навагоднія дрэвы можна на спецыяльных елачных базарах, арганізаваных юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку (лясгасамі) і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, таксама па пытаннях

на набыццё навагодніх елак неабходна звяртацца ў лясгасы і лясніцтвы па месцы жыхарства.