Мэта мерапрыемства – нагадаць уразлівым удзельнікам дарожнага руху пра самыя асноўныя і элементарныя правілы бяспечных паводзінаў на дарозе, а таксама растлумачыць ПДР самым неабароненым удзельнікам дарожнага руху – дзецям.
Мэта мерапрыемства – нагадаць уразлівым удзельнікам дарожнага руху пра самыя асноўныя і элементарныя правілы бяспечных паводзінаў на дарозе, а таксама растлумачыць ПДР самым неабароненым удзельнікам дарожнага руху – дзецям.У бягучым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 4 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх, у якіх траўмавана 2 дзіцяці-пешахода і 3 непаўналетнія пасажыры.
Дзяржаўтаінспектары ўзмоцняць кантроль на пешаходных пераходах па выяўленні кіроўцаў, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходам як удзень, так і ў вячэрні час. Правядуць і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэння Правілаў дарожнага руху пешаходамі.
Асаблівую ўвагу нададуць практычнай адпрацоўцы навыкаў бяспечных паводзінаў школьнікаў на маршруце "Дом - школа - дом".
Бацькам важна паўтараць з дзецьмі правільны алгарытм дзеянняў пры пераходзе дарогі.