С навучэнцамі і педагогамі Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа сустрэліся старшыня раёна Міхаіл Кісялевіч, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавелева.

Адзіны дзень галасавання – гэтая тэма стала галоўнай для гутаркі. Старшыня райвыканкама нагадаў аб новаўвядзеннях цяперашняй электаральнай кампаніі, а таксама звярнуў увагу на тое, што ўжо сёння стартавала датэрміновае галасаванне. 

Многія са старэйшакурснікаў каледжа сёлета ўпершыню будуць удзельнічаць у такім важным палітычным працэсе, як выбары. Таму важна праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і аддаць свой голас за кандыдатаў. 

Таксама ў працэсе сустрэчы прадстаўнікі ўлады даведаліся ў рабят, у якія сферы дзейнасці яны неўзабаве пойдуць працаваць, якімі відамі спорту і хобі яны захапляюцца.