31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі вызначыў паказчык па эканоміі рэсурсаў на 2011 год. Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №83 ад 25 студзеня 2011 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
У дакуменце вызначана, што паказчыкам па эканоміі рэсурсаў у 2011 годзе з'яўляецца стаўленне тэмпаў росту затрат на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) да тэмпаў росту аб'ёму вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) у бягучых цэнах за вылікам налічаных падаткаў і збораў з выручкі, якое разлічваецца на аснове даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.
Устаноўлены таксама заданні па эканоміі рэсурсаў у выглядзе каэфіцыента рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму. Яны, у сваю чаргу, павінны давесці дыферэнцыравана да падпарадкаваных ім дзярспрадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў паказчык па эканоміі рэсурсаў на 2011 год.
Міністэрству эканомікі ў 15-дзённы тэрмін неабходна зацвердзіць методыку разліку паказчыка па эканоміі рэсурсаў і сумесна з рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання ажыццяўляць кантроль за яго выкананнем. Ва ўрад будзе прадстаўляцца інфармацыя аб выкананні гэтага паказчыка за першае паўгоддзе і па выніках года.
Пастанова прынята ў адпаведнасці з Дырэктывай №3 ад 14 чэрвеня 2007 года "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы".-0-
БЕЛТА
Урад Беларусі вызначыў паказчык па эканоміі рэсурсаў на 2011 год
31.1.20110 праглядаў