Урад Беларусі прапануе павялічыць мінімальны працоўны стаж да 15 гадоў

21.10.20140 праглядаў

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі падрыхтаваў праект нарматыўнага акта, у якім прадугледжаны шэраг мер для максімальна магчымага прыцягнення грамадзян, што ўхіляюцца ад працы, да працы, а таксама для стварэння дадатковых стымулаў да добрасумленнай працы. Пра гэта Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 20 кастрычніка далажыў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі ў краіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, прапануецца павялічыць мінімальны працоўны стаж з выплатай абавязковых страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для прызначэння працоўных пенсій з 10 да 15 гадоў. Пры разліку пенсій прапануецца браць за аснову апошнія 20 гадоў стажу. Пры адсутнасці неабходнага агульнага і страхавога стажу працы - павысіць узрост для звароту за сацыяльнай пенсіяй на пяць гадоў: да 60 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын, а магчыма, і ўстанавіць адзіны парог узросту ў 65 гадоў.

Па словах Анатоля Тозіка, для тых, хто не плаціць падаходны падатак і адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны, варта было б вызначыць пералік мінімальнай дапамогі, якую ён можа атрымаць бясплатна ў дзяржаве.

Урад прапануе ўзмацніць уплыў працяглага працоўнага стажу на памер назначаемай пенсіі, у першую чаргу для нізкааплатных катэгорый работнікаў.

На думку віцэ-прэм'ера, каб насельніцтва лепш працавала, неабходна стварыць эканамічныя стымулы, скарэктаваць сацыяльную палітыку і ўдакладніць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты, перагледзець нормы працы. Анатоль Тозік лічыць, што рэалізацыя гэтых мер дазволіла б павысіць намінальную заработную плату ў краіне, выраўнаваўшы яе паказчык з суседнімі краінамі.

У краіне пачата праца па забеспячэнні неабходнай мабільнасці працоўнай сілы. У сувязі з гэтым урад лічыць мэтазгодным працягнуць скарачэнне будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай і павелічэнне будаўніцтва даступнага па цане арэнднага жылля з адпаведнай падтрымкай шматдзетных сем'яў і іншых катэгорый, якія ў гэтым маюць патрэбу.

Віцэ-прэм'ер унёс таксама шэраг прапаноў, якія тычацца змены структуры і якасці падрыхтоўкі кадраў, павышэння статусу прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама каардынавання работы міністэрстваў і ведамстваў. У пачатку лістапада гэтыя прапановы будуць унесены на разгляд кіраўніка дзяржавы.

Анатоль Тозік лічыць, што ў краіне ёсць магчымасці з