30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі прапануе ў жніўні і лістападзе правесці пераразлікі працоўных пенсій. Аб гэтым 27 мая на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі на валютным і спажывецкім рынку далажыў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Па словах прэм'ер-міністра, пасля павышэння з 1 чэрвеня працоўных пенсій урад прапануе таксама правесці іх пераразлік у жніўні і лістападзе, зыходзячы з фактычна складзенай сярэднямесячнай зарплаты работнікаў за другі і трэці квартал.
"У цэлым у чэрвені-ліпені будзе прадстаўлены пакет нарматыўна-прававых актаў па сацыяльных гарантыях грамадзянам і адраснай дапамозе", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Што тычыцца кошту паслуг ЖКГ, прэм'ер-міністр адзначыў: "Па цэнах і тарыфах на паслугі ЖКГ прапануецца рухацца ва ўвязцы з індэксацыяй зарплат, ростам пенсій, а таксама ўкараненнем сістэмы безнаяўных субсідый з бюджэту тым хатнім гаспадаркам, у якіх выдаткі па гэтым артыкуле складаюць больш за 20% у горадзе і 15% у вёсцы".-0-
БЕЛТА
Урад Беларусі прапануе ў жніўні і лістападзе правесці пераразлікі працоўных пенсій
30.5.20110 праглядаў