25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі радыкальна скараціў колькасць абавязковых першасных уліковых дакументаў у бухгалтарскім уліку. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 24 сакавіка 2011 года №360 "Аб зацвярджэнні пераліку першасных уліковых дакументаў", паведамілі кар. БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Дакумент прыняты з мэтай рэалізацыі паўнамоцтваў Савета Міністраў, прадастаўленых указам Прэзідэнта Беларусі ад 15 сакавіка 2011 года №114 "Аб некаторых пытаннях прымянення першасных уліковых дакументаў".
Пастановай зацверджана восем відаў першасных уліковых дакументаў, якія будуць абавязкова прымяняцца ў бухгалтарскім уліку. Паводле даных Мінфіна, у цяперашні час у краіне зацверджана каля 1 600 першасных уліковых дакументаў. "Адпаведна, з даты ўступлення ў сілу пастановы №360 - з 1 красавіка гэтага года - абавязковымі застануцца толькі восем", - растлумачылі ў прэс-службе.
Іншыя неабходныя для дакументавання гаспадарчых аперацый першасныя ўліковыя дакументы могуць распрацоўвацца суб'ектамі гаспадарання самастойна. Таксама магчыма прымяненне тыпавых форм, устаноўленых рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.
"Такое рашэнне дазволіць рэальна спрасціць бухгалтарскі ўлік, знізіць затраты на яго вядзенне, што адпавядае прынцыпам Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці", - падкрэслілі ў прэс-службе. Такім чынам урад паслядоўна рэалізуе меры па зняцці залішніх патрабаванняў па рэгламентацыі вядзення бухгалтарскага ўліку і афармленні дакументаў, як гэта прадугледжана Дырэктывай №4.-0-
БЕЛТА
Урад Беларусі радыкальна скараціў колькасць абавязковых першасных уліковых дакументаў у бухгалтарах
25.3.20110 праглядаў