25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі далажыў кіраўніку дзяржавы аб выкананні па выніках 2012 года параметраў эканамічнай бяспекі па знешнім доўгу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

На 1 студзеня 2013 года ніжэй за парогавае значэнне знаходзіліся ўсе паказчыкі знешнедоўгавай устойлівасці. У прыватнасці, валавы знешні доўг да ВУП склаў 54%, або $34,1 млрд. (пры парогавым значэнні не больш за 55%); знешні дзяржаўны доўг да ВУП - 19%, або $12 млрд. (пры парогавым значэнні не больш за 25%); плацяжы па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу да валютнай выручкі - 2,9%, або $1,5 млрд. (пры парогавым значэнні не больш за 10%).

"Такім чынам, параметры эканамічнай бяспекі па знешнім доўгу ў 2012 годзе выкананы. Саветам Міністраў Беларусі і Нацыянальным банкам у далейшым будзе праводзіцца работа па кіраванні валавым знешнім доўгам пры строгім захаванні параметраў эканамічнай бяспекі", - падкрэслілі ва ўрадзе.-0-