Урад і Нацбанк Беларусі зацвердзілі план дзеянняў па дасягненні параметраў прагнозу на 2013 год
22.12.20120 праглядаў
22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі і Нацыянальны банк зацвердзілі план сумеснх дзеянняў па дасягненні параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, выкананні бюджэту і рэалізацыі Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год. Адпаведнае рашэнне прынята сумеснай пастановай ад 13 снежня 2012 года №1150/17, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
План прадугледжвае меры па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату, стымуляванні мадэрнізацыі эканомікі, стварэнні высокатэхналагічных вытворчасцей, развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Усяго ў плане - 27 пазіцый.
У прыватнасці, праца з замежнымі інвестарамі і юрыдычнымі асобамі Беларусі будзе арганізавана па прынцыпе аднаго акна. План прадугледжвае забеспячэнне максімальнай дэбюракратызацыі пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур з уніфікацыяй патрабаванняў да прадастаўляемых дакументаў, тэрмінаў і парадку іх разгляду, уключаючы ўзаемадзеянне паміж дзяржаўнымі органамі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Будзе спрошчана працэдура ацэнкі аб'ектаў нерухомасці, якія падлягаюць зносу, страт землекарыстальнікаў, затрат на будаўніцтва інжынерных сетак, іншых затрат, якія ўскладаюцца на інвестара ў сувязі з прадастаўленнем зямельнага ўчастка.
У абласцях будуць стварацца індустрыяльныя зоны з забеспячэннем неабходнай інфраструктурай за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў для размяшчэння вытворчых аб'ектаў суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Згодна з планам, новыя прамысловыя арганізацыі і вытворчасці будуць фарміравацца ў раёнах, у якіх паказчыкі па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у разліку на аднаго занятага ў эканоміцы адстаюць ад сярэднеабласнога ўзроўню. Галоўная мэта пры гэтым - зменшыць дыспрапорцыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і павялічыць эканамічны патэнцыял рэгіёнаў.
Асаблівая ўвага ў плане сумеснх дзеянняў Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нададзена мерапрыемствам па зніжэнні імпартаёмістасці эканомікі за кошт павышэння энергаэфектыўнасці, зніжэння матэрыялаёмістасці, а таксама забеспячэння беражлівасці.
Запланавана ўкараненне і развіццё фінансавых механізмаў экспартнага крэдытавання і лізінгу з удзелам айчынных і замежных банкаў, стымуляванне сертыфікацыі беларускай прадукцыі за мяжой. Будзе ўдасканалены механізм выдачы экспартных крэдытаў і страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы. Прадугледжана арганізацыя работы па выхадзе суб'ектаў гаспадарання на міжнародныя рынкі капіталу.
Будуць рэалізаваны мерапрыемствы па развіцці фондавай біржы, яе інфраструктуры і інструментаў.
У адпаведнасці з планам, будзе распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па нарошчванні аб'ёмаў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, уключаючы новыя фінансавыя і крэдытныя інструменты, у тым ліку іпатэчнае крэдытаванне. Далейшае развіццё атрымае рынак арэнднага жылля, уключаючы доўгатэрміновую арэнду.
Планам прадугледжаны меры ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі, адміністрацыйнага і цэнавага рэгулявання, накіраваныя на абмежаванне інфляцыі.
Акрамя таго, плануецца стварэнне асобнага незалежнага антыманапольнага органа ў рамках праводзімай работы па рэфармаванні сістэмы дзяржаўных органаў з мэтай павышэння эфектыўнасці праводзімай антыманапольнай палітыкі.
Будзе скарочаны пералік відаў дзейнасці, якія падлягаюць ліцэнзаванню, спрошчаны парадак выдачы ліцэнзій.
Планам прадугледжана цэнтралізацыя крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў праз ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь". Запланаваны таксама пераход пры прыняцці рашэнняў аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі да механізму кампенсацыі часткі працэнтаў арганізацыям, выключыўшы прымяненне кампенсацыйных выплат банкам без удзелу арганізацый.
Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Беларусі, Нацыянальнаму банку, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, штоквартальна да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, павінны прадастаўляць у Міністэрства эканомікі інфармацыю аб ходзе рэалізацыі плана сумесNных дзеянняў. Міністэрству эканомікі даручана ажыццяўляць маніторынг выканання плана і штоквартальна 25-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, інфармаваць Савет Міністраў Беларусі аб ходзе яго рэалізацыі.Пастанова №1150/17 прынята для рэалізацыі ўказа №418 ад 25 верасня 2012 года "Аб найважнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2013 год", закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год" і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год, зацверджаных указам №419 ад 25 верасня 2012 года.-0-
БЕЛТА