20 жніўня, Мінск /Таццяна Рыгоравіч - БЕЛТА/. Урад адобрыў праект канцэпцыі стварэння Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (БІСРС), а таксама план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Адпаведнае рашэнне было прынята 19 жніўня на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

20 жніўня, Мінск /Таццяна Рыгоравіч - БЕЛТА/. Урад адобрыў праект канцэпцыі стварэння Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (БІСРС), а таксама план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Адпаведнае рашэнне было прынята 19 жніўня на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

БІСРС дазволіць аб'яднаць розныя ведамасныя інфармацыйныя сістэмы і прадаставіць спажыўцу магчымасць атрымання электронных адміністрацыйных, інфармацыйных і плацежных паслуг на ўсёй тэрыторыі Беларусі на аснове адзіных правіл і інструментаў. Асноўнымі інструментамі дадзенай сістэмы, якія забяспечваюць узаемадзеянне фізічных і юрыдычных асоб з дзяржаўнымі інфармацыйнымі сістэмамі і рэсурсамі, будуць беларуская электронная картка (БЭК) і адзіная сістэма ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб.

БЭК - гэта шматфункцыянальная мікрапрацэсарная імянная картка, якая выдаецца грамадзяніну. Яна падтрымлівае электронныя дадаткі, звязаныя з прадастаўленнем дзяржаўных і іншых паслуг і сэрвісаў, забяспечваючы за кошт убудаванага механізму ідэнтыфікацыі працэс дыстанцыйнага ўзаемадзеяння грамадзяніна з арганізацыяй, якая прадастаўляе паслугу. Ідэнтыфікатар БЭК можа выкарыстоўвацца, да прыкладу, замест электронных білетаў на спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы, авія- і чыгуначныя білеты і г.д.

Згодна з праектам канцэпцыі, асноўнымі абласцямі прымянення шматфункцыянальных электронных картак павінны стаць банкаўскія паслугі, падаткаабкладанне грамадзян, страхаванне, электронны гандаль, аплата праезду ў грамадскім транспарце, аплата камунальных паслуг і інш. Асноўнымі карыстальнікамі БІСРС будуць грамадзяне, юрыдычныя асобы, рэспубліканскія органы дзяржкіравання, выканаўча-распарадчыя органы і іншыя арганізацыі, якія прадастаўляюць дзяржаўныя паслугі, а таксама банкі, сэрвіс-правайдэры, пастаўшчыкі камунальных паслуг, аб'екты гандлю і сэрвісу, якія рэалізуюць сацыяльныя тавары або паслугі.