12 лістапада, Полацк /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Урад заклікае да шырокага абмеркавання праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Пра гэта сёння на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Полацк-Шкловалакно" сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У якасці асноўнага праграмнага прыярытэту на бліжэйшую пяцігодку вызначаны пераход краіны на інавацыйны шлях развіцця, які грунтуецца на чалавечым фактары. Галоўная мэта маючай адбыцца пяцігодкі – далейшы рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва. Праект праграмы прадугледжвае павышэнне рэальных грашовых даходаў насельніцтва ў 2015 годзе да ўзроўню 2010 года ў 1,7-1,76 раза на аснове забеспячэння росту ВУП у 1,62-1,68 раза, прадукцыйнасці працы ў 1,63-1,68 раза, аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 1,54-1,6 раза.
У маючай адбыцца пяцігодцы, па словах прэм'ер-міністра, урад мае намер адмовіцца ад колькасных паказчыкаў і ацэньваць дзейнасць вытворцаў у залежнасці ад аб'ёмаў таварнай прадукцыі, атрыманай з аднаго працоўнага месца.
Сяргей Сідорскі запрасіў грамадзян да актыўнага абмеркавання праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця для таго, каб "добры дакумент вынесці на абмеркаванне ўдзельнікаў IV Усебеларускага народнага сходу". -0-
БЕЛТА
Урад заклікае да шырокага абмеркавання праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады
12.11.20100 праглядаў