Савет Міністраў зацвердзіў палажэнне аб арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада ад 2 красавіка 2018 года №243, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

"Дакумент прыняты для стварэння ўмоў для распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту, выяўлення таленавітых, творча працуючых педагагічных работнікаў, павышэння прэстыжу педагагічнай працы, прыцягнення ўвагі грамадскасці да тэндэнцый развіцця сістэмы адукацыі", - адзначылі ва ўрадзе.
Згодна з палажэннем, конкурс аб'яўляецца Міністэрствам адукацыі і праводзіцца адзін раз у тры гады. Удзел у ім могуць прымаць педработнiкi незалежна ад кваліфікацыйнай катэгорыі і стажу працы.
Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы: першы - ва ўстановах адукацыі; другі - раённы (гарадскі); трэці - абласны (мінскі гарадскі); чацвёрты - заключны (складаецца з двух тураў: фіналу і суперфіналу).
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзяцца напярэдадні прафесійнага свята - Дня настаўніка ў годзе, наступным за навучальным годам, у якім было аб'яўлена аб правядзенні конкурсу.
Пераможцу суперфіналу ўручаецца сімвал конкурсу "Крыштальны журавель", дыплом пераможцы конкурсу, грашовае ўзнагароджанне, а таксама каштоўны прыз Прэзідэнта.
Удзельнікі чацвёртага этапу конкурсу могуць быць прадстаўлены да ўзнагароджання граматамі, ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, нагрудным знакам "Выдатнiк адукацыi".