Урад зацвердзіў пашырэнне сеткі платных дарог з 1 снежня. Змены ў пералік платных дарог унесены пастановай Савета Міністраў ад 26 лістапада 2019 года №793, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

З 1 снежня будзе платным рэканструяваны ўчастак аўтамабільнай дарогі М6/Е28 Мінск - Гродна - мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) са 134-га па 196-ы км.

"Гэта стане завяршальным этапам рэканструкцыі дадзенай магістралі з давядзеннем яе параметраў да I тэхнічнай катэгорыі (з падзелам сустрэчных патокаў)", - растлумачылі ва ўрадзе.

З улікам раней уведзеных платных участкаў аўтамабільная дарога М6/Е28 будзе з'яўляцца платнай практычна на ўсім працягу (з 12-га па 287-ы км).

Як паведамлялася раней, агульная працягласць сеткі платных дарог у рэспубліцы складзе 1 787 км.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)