Урад часова забараніў вываз з Беларусі апаратуры для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання або іншай тэрапеўтычнай дыхальнай апаратуры.
Урад часова забараніў вываз з Беларусі апаратуры для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання або іншай тэрапеўтычнай дыхальнай апаратуры.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 красавіка 2020 года №243, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Гэтая забарона не закране апаратуры, якая выкарыстоўваецца выключна для азонавай або аэразольнай тэрапіі.
Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 20 красавіка бягучага года.