У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2020 г. № 208 на тэрыторыі краіны ўводзіцца абмежавальнае мерапрыемства – самаізаляцыя.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2020 г. № 208 на тэрыторыі краіны ўводзіцца абмежавальнае мерапрыемства – самаізаляцыя.
Пад самаізаляцыяй разумеецца сістэма мерапрыемстваў, якія забяспечваюць ізаляцыю (у хатніх або іншых умовах) асоб, якія прыбылі з эпідэмічна неблагіх краін, альбо асоб, якія мелі або маглі мець кантакты з асобамі, якія маюць інфекцыйныя захворванні, і (або) асобамі – носьбітамі ўзбуджальнікаў такіх інфекцыйных захворванняў, і (або) асобамі, якія знаходзяцца ў стадыі выздараўлення пасля перанесеных інфекцыйных захворванняў.
Самаізаляцыі падлягаюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія:
1. маюць інфекцыю COVID-19;
2. адносяцца да кантактаў: першага ўзроўню з асобамі, якія маюць інфекцыю COVID-19, – на працягу 14 каляндарных дзён з даты апошняга кантакту (факт наяўнасці ў грамадзяніна кантакту і яго узровень павінны быць пацверджаны службовымі асобамі органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць кіраванне дзейнасцю ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва); другога ўзроўню з асобамі, якія маюць інфекцыю COVID-19, пры наяўнасці аднаго або некалькіх рэспіраторных сімптомаў – на перыяд наяўнасці указаных сімптомаў;
3. асобы, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, – на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь.
Па рашэнню арганізацыі аховы здароўя, якая ажыццяўляе медыцынскае назіранне за грамадзянінам, тэрміны знаходжання ў самаізаляцыі могуць быць прадоўжаны.
Першым двум вышэйназваным катэгорыям грамадзян, на якіх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і за іх, а таксама імі самімі ў прадугледжаных заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні выпадках выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на сацыяльнае страхаванне, выдаецца лісток непрацаздольнасці на перыяд знаходжання у самаізаляцыі.
Грамадзяніну, які падлягае самаізаляцыі, уручаецца патрабаванне аб выкананні правілаў паводзін у самаізаляцыі.
Калі грамадзянін парушыў патрабаванні аб самаізаляцыі, то дапамога па часовай непрацаздольнасці прызначаецца ў памеры 50 працэнтаў ад дапамогі, разлічанай у адпаведнасці з заканадаўствам.
Знаходзячыся ў самаізаляцыі, грамадзяне абавязаны не пакідаць месца жыхарства (знаходжання), у тым ліку не наведваць месцы працы (вучобы), аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, спартыўныя, выставачныя і канцэртныя залы, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей (выключэнне – наведванне найбліжэйшага харчовага магазіна або аптэкі для набыцця неабходных тавараў; вываз бытавых адходаў у найбліжэйшае месца збору адходаў. У такіх выпадках пры выхадзе неабходна выкарыстоўваць маску і не дапускаць кантактаў з іншымі асобамі).
Таксама грамадзяне абавязаны: паведаміць наймальніку аб прычыне адсутнасці на працы; выключыць карыстанне паслугамі, якія прадугледжваюць кантакты з іншымі асобамі (выключэнне – выпадкі, калі такія паслугі патрабуюцца для забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці).
Калі стан здароўя грамадзяніна пагоршыўся – павысілася тэмпература цела да 37 °C і вышэй, з'явіўся кашаль, дыхавіца – неабходна звярнуцца ў хуткую медыцынскую дапамогу па тэлефоне 103 або адправіўшы SMS-паведамленне, паведаміўшы пры гэтым аб знаходжанні ў самаізаляцыі.
Парушэнне ўстаноўленых патрабаванняў аб самаізаляцыі цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Пастанова ўступае ў сілу з 10 красавіка і дзейнічае да асаблівага рашэння Урада Рэспублікі Беларусь.
Па інфармацыі Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу гіперспасылка на крыніцу абавязковая!