22 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці спыніла транзітны канал пастаўкі наркатычных сродкаў праз Беларусь у краіны Еўрасаюза, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-групе УКДБ па Віцебскай вобласці.
У пачатку ліпеня супрацоўнікі ўпраўлення атрымалі інфармацыю аб падрыхтоўцы кантрабанды наркотыку праз Віцебск для яго далейшай рэалізацыі ў краінах ЕС. У выніку правядзення аператыўна-вышуковых дзеянняў ім удалося ўстанавіць атрымальніка грузу і выявіць месца перадачы наркотыкаў. У момант здзяйснення здзелкі былі затрыманы двое 23-гадовых жыхароў Віцебска, у якіх канфіскавана 300 г гашышу. Яшчэ каля 800 г наркотыкаў выяўлена па месцы жыхарства затрыманых.
Следствам устаноўлена роля кожнага з іх у арганізацыі транзітнага канала. Так, адзін з мужчын, які не абцяжараны афіцыйным працоўным месцам, дастаўляў наркотыкі ў Віцебск, а другі, супрацоўнік аднаго з гандлёвых прадпрыемстваў, перапраўляў іх у краіны Еўрасаюза. За незаконны абарот наркатычных сродкаў у дачыненні да затрыманых УКДБ па Віцебскай вобласці узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 328 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 13 гадоў. Характэрна, што зламыснікі былі ўпэўнены ў тым, што іх дзеянні - транзіт наркотыкаў без збыту на тэрыторыі роднай краіны - не з'яўляюцца ў Беларусі крымінальна пакараннем, адзначылі ва УКДБ.-0-
БЕЛТА
Праваахоўнікі Віцебскай вобласці спынілі канал пастаўкі наркотыкаў у краіны ЕС
22.8.20120 праглядаў