Апошнім часам жыхарамі горада Лепеля і Лепельскага раёна актыўна вядуцца будаўніцтва і рэканструкцыя жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў з абсталяваннем іх цэнтралізаваным ацяпленнем, водаправодам, каналізацыяй, цэнтралізаванай падачай газу.

Апошнім часам жыхарамі горада Лепеля і Лепельскага раёна актыўна вядуцца будаўніцтва і рэканструкцыя жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў з абсталяваннем іх цэнтралізаваным ацяпленнем, водаправодам, каналізацыяй, цэнтралізаванай падачай газу. Жаданне добраўпарадкаваць сваё жыллё, стварыць годныя сучасныя ўмовы пражывання для сябе і сваіх блізкіх прысутна амаль кожнаму чалавеку. Але пры ажыццяўленні сваіх будаўнічых планаў можна без злога намеру трапіць у непрыемную сітуацыю, якая не толькі даставіць масу клопатаў, але і прывядзе да значных фінансавых выдаткаў.

Адно з асноўных парушэнняў, з якім часцей за ўсё сутыкаецца забудоўшчык — гэта самавольнае будаўніцтва.

Згодна з артыкулам 223 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пад самавольным будаўніцтвам разумеецца дзейнасць асобы па стварэнні або змене нерухомай маёмасці шляхам будаўніцтва, рэканструкцыі (прыбудовы, надбудовы, перабудовы) капітальнага збудавання (будынка, збудавання), калі яна ажыццёўлена:
1) на самавольна занятым зямельным участку;
2) на зямельным участку, які выкарыстоўваецца не па мэтавым прызначэнні альбо прадастаўлены дзяржаўным органам, які не мае паўнамоцтваў на прыняцце адпаведнага рашэння, і (або) без правядзення аўкцыёну, калі прадастаўленне зямельнага ўчастка магчыма толькі па выніках аўкцыёну, і (або) прадастаўлены з парушэннем устаноўленай чарговасці прадастаўлення зямельных участкаў, і (або) без папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі патрабуецца яго правядзенне;
3) без атрымання неабходных дазволаў на будаўніцтва, рэканструкцыю альбо без праектнай дакументацыі ў выпадках, калі неабходнасць яе падрыхтоўкі прадугледжана заканадаўствам, альбо з істотнымі парушэннямі горадабудаўнічых і будаўнічых норм і правіл, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.