У гарадскім парку працавалі выстава тэхнікі і ваеннай зброі, рыштунку, паходная кухня, былі арганізаваны гандлёвыя пляцоўкі.

У раённым Доме культуры прайшоў канцэрт «Песняй славім цябе, Перамога!». Перад жыхарамі і гасцямі Лепельшчыны выступілі навучэнцы і педагогі Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў.

На базе сярэдняй школы №3 г. Лепеля прайшоў раённы фестываль-канцэрт "Песні Вялікай Перамогі", арганізатарамі якога выступілі аддзел па адукацыі райвыканкама, раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Удзел у фестывалі прынялі 9 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Па выніках фестывалю-канцэрта ўзнагароджаны:

- дыпломам 1 ступені — Заслаўская сярэдняя школа, Гімназія імя І.М.Ерашова і Старалепельская базавая школа імя А.А.Марунько;

- дыпломам 2 ступені - Сярэдняя школа №3, Слабадская сярэдняя школа імя Н.М.Пшэнка, Старалядненская базавая школа імя Ф.П.Занько;

- дыпломам 3 ступені - Сярэдняя школа №1, Полсвіжская базавая школа імя Н.Н.Тамашэвіча, Стайская сярэдняя школа.

Па рашэнні журы дадатковымі дыпломамі ўзнагароджаны:

- дыпломам за лепшую інсцэніроўку — Слабадская сярэдняя школа імя Н.М.Пшэнка;

- дыпломам за міратворчую тэматыку выступлення — сярэдняя школа №3.


У Лепельскай ЦБС лепельчане змаглі пазнаёміцца з выставай-кадрам "Кнігі пра вайну на блакітных экранах", гісторыяй "Беларуская жанчына: ваенная доблесць і матчын подзвіг" і

фотазонай "Паклон табе, Вялікая Перамога"


У Лепельскім ФАЦ прайшоў турнір па футболе сярод хлопчыкаў, прысвечаны Вялікай Перамозе.


Выстава-конкурс тэматычных інсталяваных пляцовак «Квітнеючы сад Перамогі» прайшоў у Лепельскім РДК. Прэзентацыі тэматычных інсталяваных пляцовак «Квітнеючы сад Перамогі» ацэньвалі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам. Вынікі конкурсу былі падведзены на вечаровым канцэрце, прысвечаным Вялікай Перамозе, які адбыўся на галоўнай сцэне Лепеля.

- ГРАН-ПРЫ: Філіял Лепельскі хлебазавод.

- 1 месца: Домжарыцкая базавая школа; АТП 14 г. Лепеля

- 2 месца: Заслаўская сярэдняя школа; Гімназія імя І.М.Ерашова г. Лепеля.

- 3 месца: Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж; Старалядненская базавая школа.

Дзякуй, землякі! Гэта не проста інсталяцыі - гэта жэст павагі і памяці да подзвігу беларускага народа.


Поўны аншлаг на вечаровым святочным канцэрце! Нашы любімыя артысты падарылі лепельчанам кранальныя песні ваенных гадоў, а таксама кампазіцыі сучасных аўтараў, прысвечаныя подзвігу герояў. Скончыўся святочны вечар акцыяй "Заспяваем "Дзень Перамогі" разам" і цудоўным маляўнічым феерверкам.