8-9 верасня 2012 года прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада Лепеля. У пачатку свята на плошчу прыехалі пазадарожнікі. 25 ездавых машын удзельнічалі ў Джып-трыяле. Адбылося адкрыццё Джып-трыяла. Вельмі відовішным і незабыўным было шэсце працоўных калектываў па вуліцах горада ў гарадскі парк. Сельскія Саветы раёна змайстравалі свае падворкі, куды запрашалі гасцей і частавалі сваімі стравамі. Пры ўваходзе ў гарадскі парк размясціліся: фірмовы гандаль прадпрыемстваў горада, пленэр мастакоў, ганчароў і іх вучняў і майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, гульнявыя пляцоўкі і атракцыёны, спартыўныя забавы, фотавернісаж «Лепель і Лепельчане», кірмаш устаноў адукацыі.

Таксама лепельчане і госці ў святочныя дні маглі атрымаць асалоду ад выставы сельскагаспадарчай, прамысловай, ваеннай тэхнікі, стралковай зброі, гульняў па лазертагу.

У Лепельскім краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы беларускага мастака Бялыніцкага – Бірулі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Прэзентацыя кнігі «Бялыніцкі-Біруля».

У Летнім амфітэатры адбылося тэатралізаванае прадстаўленне «Берагі мае аберэгі»: уручэнне знака «Ганаровы грамадзянін горада Лепеля», ушанаванне лепшых працаўнікоў горада Лепеля і Лепельскага раёна, падвядзенне вынікаў конкурсу па добраўпарадкаванні г.Лепеля, а таксама канцэртныя праграмы калектываў мастацкай самадзейнасці Лепельскага раёна, Бешанковіцкага РДК.

Увечары жыхароў і гасцей горада парадаваў канцэрт прафесійнага калектыву «Федэрацыя» з г.Мінска, вогненна-лазернае шоу і святочны феерверк.