14 мая, Мінск /Наталля Вербіцкая - БЕЛТА/. Гранічныя адпускныя цэны на малако, кефір, смятану і тварог будуць павышаны ў Беларусі на 2%, на ялавічыну тушаваную - на 3%, свініну тушаваную - на 2%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №85, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Як растлумачылі ў прэс-службе, дадзенае рашэнне прынята з мэтай паэтапнай кампенсацыі падаражэння малочнай і мясной сыравіны ў сувязі з павелічэннем закупачных цэн на малако, буйную рагатую жывёлу і свіней.
Пастанова №85 уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-
БЕЛТА
Мяркуемыя адпускныя цэны на малако, кефір, смятану і тварог у Беларусі павялічваюцца на 2%
14.5.20100 праглядаў