10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 11 жніўня павышаюцца на 5% гранічныя адпускныя цэны па рэгулюемых групах хлеба, малака і мяса. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі.
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі ад 3 жніўня №125 "Аб унясенні дапаўнення і змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2011 г. №65". Гэтая пастанова прадугледжвае павышэнне гранічных максімальных адпускных цэн па рэгулюемых групах хлеба і батонаў, малака, кефіру, смятаны, тварагу, ялавічыне і свініне тушай на 5%.
Дадзенае рашэнне прынята па прапанове Мінсельгасхарча ў мэтах кампенсацыі падаражэння кошту сельскагаспадарчай сыравіны, адзначылі ў Мінэканомікі.
Пастанова Мінэканомікі №125 уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання - з 11 жніўня 2011 года.-0-
БЕЛТА
Мяжа адпускных цэн на хлеб, малако і мяса ў Беларусі з 11 жніўня павышаецца на 5%
10.8.20110 праглядаў