Падарункі, навагодняя мішура, упрыгожванне елкі, прадукты для любімых страў – усё гэта трэба паспець, каб свята атрымалася. У гэты ж час прадстаўнікі партый і грамадскіх аб'яднанняў спяшаюцца павіншаваць з навагоднімі святамі сваіх землякоў

Так, у рамках акцыі «Нашы дзеці» актыў раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці сумесна з лідарам Алесяй Ерашовай наведалі дзяцей, якія па розных прычынах засталіся без падарункаў.

Сёння гасцей прымала апекунская сям'я Кастрыцкіх з Грыгаровічаў, у якой выхоўваецца 2 дзяцей. Госці павіншавалі дзяцей з надыходзячымі святамі Новым годам і Калядамі, пажадалі, каб у іх усё было добра і ўручылі падарункі.

Асабліва хочацца адзначыць кіраўнікоў ПП «Малееў-сэрвіс» Іллю Малеева, УП «ЛепельВодСтрой» Яўгена Падзячава, УП «ЭКАЮНІКОН» Вадзіма Евароўскага, актыў партыі, за неабыякавасць і дапамогу ў падрыхтоўцы падарункаў.