Нягледзячы на праводзімую ў краіне прафілактычную працу, праблема тэлефоннага і кібермахлярства не губляе сваёй актуальнасці. Злачынцы пастаянна вынаходзяць новыя схемы, каб выкрасці грошы ў даверлівых грамадзян.
Традыцыйна напярэдадні навагодніх святаў актывізуюцца зламыснікі, якія публікуюць аб'явы аб продажы ёлак, упрыгожванняў і розных падарункаў. Адной з умоў набыцця тавару з'яўляецца поўная альбо частковая аплата. Грамадзяне на працягу некалькіх дзён чакаюць, мяркуючы, што заказ затрымліваецца ў аддзяленні пошты ці на пункце выдачы. Праз некаторы час разумеюць, што прадавец перастаў выходзіць на сувязь, звяртаюцца ў міліцыю, але за гэты час грошы кліента сыходзяць на замежны рахунак зламыснікаў.Варта разумець: пазіцыянаванне ў сацыяльнай сетцы якога-небудзь акаўнта як прадстаўніка інтэрнэт-крамы не гарантуе, што гэта сапраўды так. Трэба звяртаць увагу на наяўнасць уліковага нумара падаткаплацельшчыка, дзе гэтая крама знаходзіцца фізічна, найменне юрыдычнай асобы, праверыць указаны нумар тэлефона.
Вялікая колькасць падпісчыкаў, мноства фота і відэа, якія размешчаны ў профілі, не павінны ўводзіць у зман. Уся інфармацыя можа быць ілжывай! Калі публікацыі ў акаўнце масава размешчаны ў адзін дзень, гэта таксама павінна выклікаць сумневы. Уступаючы ў кантакт з прадстаўнікамі такіх крам, заўсёды патрабуйце ад іх звязацца не толькі ў мэсэнджары.
Калі вы думаеце, што перадалі грошы махлярам, неадкладна звярніцеся ў банк, у тым ліку па тэлефоне, і ў міліцыю 102