7 ліпеня, Шклоў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прадпрыемствы павінны ў першую чаргу разлічваць не на дзяржпадтрымку, а на ўласныя сілы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання завода газетнай паперы ў Шклове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, прадпрыемствам сваё шчасце неабходна шукаць перш за ўсё ў павышэнні рэнтабельнасці, пастаянна паляпшаючы якасць выпускаемай прадукцыі і пашыраючы геаграфію паставак. "Я нікому ніякай падтрымкі не абяцаю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Разлічваць на падтрымку – гэта выключэнне. Дзесьці, можа, і падставім плячо, але разлічваць трэба на сябе", - дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў цяперашняй пяцігодцы стаўка будзе рабіцца, перш за ўсё, на выкарыстанне мясцовых рэсурсаў і ў тым ліку, аднаўляльных крыніц энергіі. -0-
БЕЛТА
Прадпрыемствы павінны ў першую чаргу разлічваць не на дзяржпадтрымку, а на ўласныя сілы - А.Лукашэнка
7.7.20110 праглядаў