21 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Больш за дзве траціны даходаў кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці за сем месяцаў сфарміравана прадпрыемствамі дзяржаўнага сектара, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці. За студзень-ліпень бягучага года ад суб'ектаў гаспадарання дзяржаўнага сектара эканомікі ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці паступіла амаль Br3,7 трлн., што склала 70,4% ад агульных паступленняў за сем месяцаў. Найбольшыя сумы прыйшліся на акцыянерныя таварыствы з доляй дзяржаўнай уласнасці, а таксама ад дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў і аб'яднанняў: Br1,8 трлн. і Br1,4 трлн. адпаведна. Больш за чвэрць паступленняў ад дзяржпрадпрыемстваў і акцыянерных таварыстваў з дзярждаляй склалі акцызы, падатак на прыбытак, па адлічэннях у інавацыйныя фонды. Суб'ектамі гаспадарання дзяржсектара вылічана, устрымана і пералічана ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці Br789,1 млрд. падаходнага падатку з фізічных асоб, што склала 21,6% ад агульнай сумы падаткаў, выплачанай гэтымі плацельшчыкамі.-0-

БЕЛТА