15 ліпеня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі ў першым паўгоддзі бягучага года павялічылі вытворчасць прадукцыі на 9,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да Br11 трлн. 304,5 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Гэты рост забяспечаны ў асноўным за кошт павелічэння аб'ёмаў вытворчасці маслатлушчавой, цукровай, мясной і малочнай прамысловасці. Найбольш істотны рост вытворчасці дасягнуты ў цукровай прамысловасці - на 56,6% да Br644,7 млрд., маслатлушчавой галіне - на 19,6% да Br254,3 млрд. Значна павялічыўся выпуск пладова-агародніннай прадукцыі - на 25,3% да Br171,1 млрд. У мясной прамысловасці выраблена прадукцыі на Br2 трлн. 658,7 млрд., што на 10,6% больш у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года. У масларобнай і малочнай прамысловасці выраблена прадукцыі на Br3 трлн. 995,4 млрд. (на 2,6% больш). Устойліва працуе кандытарская галіна, дзе вытворчасць узрасла на 2,1% да Br422,2 млрд. У рыбнай прамысловасці вытворчасць павялічылася на 6,8% да Br377,6 млрд., у тытунёвай галіне адзначаецца павелічэнне аб'ёмаў прадукцыі на 20,1% да Br456 млрд. Разам з тым скарацілася вытворчасць у хлебапякарнай прамысловасці на 1,7% да Br630,9 млрд., у піваварнай - на 1,3% да Br381,9 млрд. У першым паўгоддзі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вытворчасць мяса і субпрадуктаў першай катэгорыі ў натуральным выразе ўзросла на 7,3% да 283,8 тыс. т, цэльнамалочнай прадукцыі - на 11,9% да 716,4 тыс. т, цукру-пяску - на 56,5% да 321,7 тыс. т, расліннага масла - на 36,8% да 49,9 тыс. т. Выпуск пладова-агароднінных кансерваў павялічыўся на 33,5% да 186,4 млн. умоўных слоікаў, каўбасных вырабаў і копчанасцей выраблена на 7,5% больш - 120,7 тыс. т, выпуск шампанскага ўзрос на 14,6% да 643 тыс. дал, рыбы і морапрадуктаў - на 6,8% да 23,3 тыс. т. Павялічылася вытворчасць сыроў на 4% да 71,4 тыс. т, малочных кансерваў на 38,6% да 155,4 млн. умоўных слоікаў, вінаградных він на 10,1% да 991 тыс. дал. У першым паўгоддзі выпуск піва павялічыўся на 7,7% да 17,9 млн. дал. Вытворчасць безалкагольных напояў узрасла на 6,8% да 16,3 млн. дал.