На прадпрыемствах Віцебскай вобласці пашыраць практыку матэрыяльнага заахвочвання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні абласнога Савета па сацыяльных і працоўных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прадпрыемствах Віцебскай вобласці пашыраць практыку матэрыяльнага заахвочвання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні абласнога Савета па сацыяльных і працоўных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па словах намесніка старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктара Лугаўцова, праводзімая палітыка дзяржавы ў сацыяльнай сферы накіравана на самае каштоўнае - захаванне жыцця і здароўя грамадзян. Прафсаюзы ў сваёй дзейнасці лічаць гэту задачу прыярытэтнай і робяць усё магчымае для заахвочвання работнікаў, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам, вядуць здаровы лад жыцця і прымаюць удзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах.

Практыка калектыўна-дагаворнага рэгулявання паказвае, што ў многіх працоўных калектывах вобласці ўжо ажыццяўляюцца меры па маральным і матэрыяльным стымуляванні такіх работнікаў. "Разам з тым наша задача - пашырыць падобную практыку. З гэтай мэтай першасныя прафсаюзныя арганізацыі цяпер самі будуць ініцыіраваць унясенне ў тарыфныя мясцовыя пагадненні і калектыўныя дагаворы палажэнняў, накіраваных на маральнае і матэрыяльнае заахвочванне. У тым ліку па набыцці за кошт прадпрыемстваў або на парытэтнай аснове з прафсаюзнымі арганізацыямі абанементаў для заняткаў фізічнай культурай або поўным ці частковым пакрыцці іх кошту работніку", - сказаў намеснік старшыні.

Віктар Лугаўцоў таксама акцэнтаваў увагу на тым факце, што не ўсе арганізацыі маюць магчымасць закладваць меры заахвочвання работнікаў. З кіраўнікамі такіх арганізацый прафсаюзы маюць намер працаваць шчыльней, каб не выключаць нормы калектыўнага дагавора па правядзенні аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, а іх рэалізацыю прыпыняць часова да паляпшэння сітуацыі на прадпрыемстве, як гэта было ў свой час на ААТ "Нафтан".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)