11 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прадпрыемствы Віцебскай вобласці штогод аказваюць нерэзідэнтам 25 відаў паслуг, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама. Па папярэдніх выніках 2011 года, у цэлым па вобласці тэмп росту экспарту паслуг перавысіў 150%, сальда гандлю паслугамі склалася станоўчым. Найбольшую ўдзельную вагу ў аб'ёме экспарту складаюць транспартныя паслугі - звыш 70%. Сюды адносяцца паслугі аўтатранспарту, трубаправоднага, чыгуначнага. У мінулым годзе іх аказана ў 1,5 раза больш, чым у 2010 годзе. Экспарт турыстычных паслуг павялічыўся больш чым на чвэрць, паслуг у галіне аховы здароўя - больш чым на 60%. Разам з тым у вобласці практычна не аказваюцца і ўсё часцей імпартуюцца паслугі па правядзенні будаўнічых работ, наладцы і абслугоўванні абсталявання, аказанні кансультацый спецыялістам мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый за мяжой. У 2012 годзе вобласць мае намер павялічыць экспарт паслуг на 10% да 2011 года.-0-

БЕЛТА