20 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. У дзень рэспубліканскага суботніка прадпрыемствы Віцебскай вобласці маюць намер выпусціць прамысловай прадукцыі амаль на Br10 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Як чакаецца, у суботніку возьмуць удзел паўмільёна жыхароў вобласці: работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, студэнты, грамадскія актывісты, пенсіянеры. Па папярэдніх даных, аб'ём падрадных работ, якія зробяць валанцёры, ацэньваецца ў Br2 млрд.
Валанцёры будуць заняты на добраўпарадкаванні аб'ектаў сацыяльнай сферы, уборцы тэрыторый. Сярод галоўных аб'ектаў суботніка ў камітэце назвалі парк Пераможцаў і гандлёва-забаўляльны цэнтр "Марка-сіці" у Віцебску, у Бешанковіцкім раёне месцам засяроджвання асноўных сіл будзе Астраўенская станцыя юных тэхнікаў, а ў Віцебскім раёне - Воранаўскі дом-інтэрнат. Плануецца, што падчас суботніка толькі на прыдамавых тэрыторыях і ў дварах работнікі ЖКГ сумесна з жыхарамі высадзяць 2,5 тыс. дрэў, 3,6 тыс. кустоў. Чысцейшымі стануць і лясы вобласці: запланавана ўборка ад смецця 23 га лясных тэрыторый каля дарог, дачных пасёлкаў і населеных пунктаў. Больш за 400 га новых лясоў плануюць закласці лесаводы рэгіёна. -0-
БЕЛТА
Прадпрыемствы Віцебскай вобласці маюць намер у дзень суботніка выпусціць прампрадукцыі амаль на Br10 млрд
20.4.20120 праглядаў